Лiстапад
Стаў панурым ціхі сад.
Сталі сумнымі палі,
Адлятаюць жураўлі.
Ціха... птушкі не спяваюць
І спакой не парушаюць.
Зразумела,усё гэта-
Позняй восені прымета.
Восень па зямлі ступае,
Сцежкі лісцем засцілае.
Наваколле дагала
Распрануць яна змагла.
Потым цяжка ўздыхнула,
Лютым холадам дыхнула.
Зноў схавалася цяпло,
Як яго і не было.
Вецер вые і скуголіць,
Нізка-нізка хмары гоніць.
Вецер вые,голле гне
І ў люстэрка даляў б`е.
Толькі на кароткі міг
Дождж як быццам бы прыціх.
Потым столькі сыпаў,ліў,
Што зямлю ўсю размыў.
На двары зноў лістапад,
Не вярнуць цяпла назад.
Ведае зямля,што гэта-
Позняй восені прымета.
Свидетельство о публикации №115081301786