Канец зiмы
Адыходзіць не збіралась.
Вельмі доўга лютавала,
Баль шалёны свой спраўляла.
Разгулялася завея,
Злосна вецер снегам сее.
Плача часам, завывае,
Усюды гурбы намятае.
І мароз у сілу браўся,
Замарозіць усё стараўся.
Быў разгневаны, пякучы,
Злы, сярдзіты і калючы.
Усю ноч зіма шалела,
Раніцай паспакайнела.
Зноў лагоднай, ціхай стала
І злавацца перастала.
І здалася, адступіла,
Бо не тая ўжо сіла.
Усё ж рашыла адыходзіць,
Раз вясна паблізу ходзіць.
Свидетельство о публикации №115081206631