Сонечны май

Май зялёны, чароўны, квяцісты
Зноў на крылах вясны прыляцеў.
Цёплы, сонечны і прамяністы
Песняй радаснай ён зазвінеў.
У праменнях іскрыстага сонца
Неба казачнага сінява.
І прастор неабдымны, бясконцы,
Шаўкавістая ў лузе трава.
А ля рэчак, балот незабудкі,
У зялёнай лістоце гаі.
Дзе амаль ужо цэлыя суткі
Не змаўкаюць, пяюць салаўі.
Вясёлая майская раніца
У абдымках сівых туманоў
Ахвотна ў росах купаецца
У дзівосных разлівах палёў.
Май цвіце...Напаўняе паветра
Пахам бэзу, чаромхі, садоў.
Пахам мяты і кветак, што з ветрам
Прылятае з духмяных лугоў.
Ён імклівым жыццём захапляе-
Гоман, рух над вясенняй зямлёй.
А яшчэ прыгажосцю здзіўляе,
Небывалай, чароўнай красой.


Рецензии