На двары вясна

Зямлі нібы здавалася,
Што вецер пацяплеў.
Дубровы зашапталіся,
І лес памаладзеў.
Даўным-даўно з`явіліся
Чупрыны ў бяроз.
А воблакі скаціліся
У глыбіню нябёс.
І сонейка старалася
Зямлю сагрэць цяплом.
У небе разлівалася
Вясёлкавым святлом.
Адразу ажывіліся
Маўклівыя палі.
І зерне ўжо прабілася
Растком праз скронь зямлі.
Зямля пераканалася,
Што на двары вясна.
Чакала,дачакалася
Яе прыход яна.
Бо так даўно стамілася
Быць у вечных чарах сноў.
Таму сама згадзілася,
Каб красавік прыйшоў.


Рецензии
Да, весна уже пришла, Лариса, с теплотой

Жюр22   06.03.2017 10:19     Заявить о нарушении
Будем радоваться весне!

Лариса Гапеева   06.03.2017 10:20   Заявить о нарушении