Люты
Таму і хоча злосць спагнаць.
Яму, вядома, падабаецца
Усіх лютым холадам пужаць.
Лютуе люты...А мяцеліца
Заносы снежныя мяце.
Завея белым дымам сцелецца,
На адпачынак не ідзе.
Зямля марозам замарожана,
Не вырвацца з халодных сноў.
Гудуць прасторы ўстрывожана
Ад гэтых лютаўскіх вятроў.
У хмарах сонейка хаваецца,
Ніяк яму не зразумець,
Чаму яно, як ні стараецца,
Зямлю не можа адагрэць.
А люты ўсё прагнозы блытае,
Зноў то адліга, то мароз.
То снегу гурбамі накідае,
То плача, не шкадуе слёз.
Зіма ўжо на апошнім месяцы,
Таму чакае і зямля,
Што люты хутка перабесіцца
І прыйдзе цёплая вясна.
Свидетельство о публикации №115081205945