Студзень

З раніцы ў паветры
Снег кружыцца стаў.
З холадам і ветрам
Студзень завітаў.
Снежны і суровы,
Не спазніўся, у час,
Малады, здаровы
Ён прыйшоў да нас.
Не паспеў з`явіцца,
Усё студзіць пачаў.
Стаў адразу зліцца,
Нораў паказаў.
Стынуць зноў азёры,
Рэкі, лес, палі.
Не сагрэць прасторы,
Холадна зямлі.
І вятры гуляюць
Ля старых дарог.
Дрэвы замярзаюць,
Аж не чуюць ног.
І мароз кусае,
Шчыплецца ізноў.
І не выпускае
Са сваіх акоў.
Усё навокал студзіць
Студзень нездарма.
Па сумётах блудзіць
Белая зіма.


Рецензии
Студёная зима бывает, Лариса, с теплотой

Жюр22   02.03.2017 11:47     Заявить о нарушении
Это январь,Юрий!
Он всегда холодный!

Лариса Гапеева   02.03.2017 11:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.