Вераснёвы спакой
Вераснёвы радасны спакой.
У святле лагодным, прамяністым
Разлілося неба сінявой.
Лашчыць вока далягляд бясконцы
І бязмежны велічны прастор.
У дзівосным яркім ззянні сонца
Той далёкі таямнічы бор.
Восені спрадвечная прымета-
Лёгкая, глухая цішыня.
І смуга затоеная гэта,
Што знікае ў ціхім смутку дня.
Дым-туман у безгалосым полі,
Шыр, што пахне восеньскай раллёй.
Павуцінка, што плыве паволі
Над спакойнай, сцішанай зямлёй.
Свидетельство о публикации №115081205544