НеМарш пра Гомсельмаш
Я не прыхільнік музыкі бравурнай,
І домам я завод не назаву,
Але ж сярод начэй і дзён сумбурных
Хачу заўсёды быць з ім на плаву.
Няхай хто іншы гімн пампезны грае,
Няхай камусьці да спадобы марш,
Але ж хаця я іншае спяваю,
Ёсць і ў мяне радкі пра “Гомсельмаш”.
Я не аматар пышных славаслоўяў –
Я іншым разам лепей прамаўчу,
Але ж калі завод хто ткне нялоўка –
Ад болю я таксама закрычу.
Бо тут мой лёс – прынамсі, яго частка,
Бо тут жыццё – няхай сабе не ўсё,
Тут перажыў я пераломы часу
І тое-сёе для сябе “прасёк”.
Вулкан пачуццяў – не мая стыхія,
Экстаз прызнанняў – гэта не маё,
І ўсё ж свідруе мне душу няўхільна
Прыязных думак аб заводзе вастрыё.
Што ж, сёння час, калі да месца гімны,
Калі музыкам замаўляюць марш,
Але ж і мой матыў тут не загіне:
“З днём нараджэння, браце “Гомсельмаш”!
16.10.2000
Свидетельство о публикации №115081202587
Дзякую, даражэньки, за радасць.
Раиса Приступа 13.08.2015 12:15 Заявить о нарушении
Юрий Игнатюк 13.08.2015 12:47 Заявить о нарушении
Раиса Приступа 14.08.2015 12:15 Заявить о нарушении
З павагай, автор Язык не говяжий и мова, пенсионер и начинающий философ. считающий что ТРИ ответа есть на все вопросы.
П.С. Вспомнил свой БЭМЗ, на котором только благодаря ссылке на многотиражку Гомсельмаша удалось переименовать "Прогресс" из органа администрации, парткома, завкома и комитета комсомола в "Орган трудового коллектива"
Мыкола Инфолиократ 26.08.2015 16:55 Заявить о нарушении