Зiма
Хоць са спазненнем завітаў.
Пачаў адразу снежыць, снежыць,
Усё мяккім пухам закідаў.
Зіма сама была ў здзіўленні,
Здаецца, толькі што прыйшоў.
І раптам за адно імгненне
Сумёты снежныя намёў.
І нават вецер не стрымаўся,
З разбегу на сумёт узбег.
Там на хвіліну затрымаўся,
Стаў размятаць сыпучы снег.
А снежань у марознай стыні
Спяшаўся вельмі, каб паспець
Захутаць у шалікі рабіны
І елкі ў кажухі адзець.
Калі ўжо лес заледзянелы
Ад холаду стаяць не мог,
Яго сняжок пуховы, белы
Ахутаў з галавы да ног.
Зямля хутчэй за ўсіх паспела
У зімовыя залегчы сны.
Стамілася і захацела
Паспаць да самай да вясны.
Насуперак усім прагнозам,
Нязваная, прыйшла сама,
Са снегам, холадам, марозам
Зноў беларуская зіма.
Свидетельство о публикации №115081202569