Позняя восень

Апошняе лісце кладзецца пад ногі,
Так лістапад непрыкметна прыйшоў.
Узяў і засыпаў сцяжынкі, дарогі,
Каб іх ніколі, ніхто не знайшоў.

Чужымі здаюцца цяпер краявіды,
Усё так змянілася, што не пазнаць.
Быццам бы нейкія злыя прывіды,
Чорныя, голыя дрэвы стаяць.

Мерзне зямля, парыжэлая пожня,
Восені цяжка на гэта глядзець.
Толькі агнём лістоты апошняй
Яна ўжо не зможа іх адагрэць.

З раніцы плача халоднае неба,
Вецер спрачаецца з голай зямлёй.
І зразумела, што восені трэба,
Што ёй пара ўжо ісці на пакой.

Ды і зіма ўжо стаіць на парозе,
Хочацца ёй гаспадыняю быць.
Стукае ў дзверы ў лютай пагрозе,
Сілай спрабуючы іх адчыніць.


Рецензии
Теперешнее состояние погоды у нас в аккурат напоминает позднюю осень.
Мокро, серо, кой-где снежок и непонятно, куда погода повернёт дальше...
Вот только золотой листвы нигде не видно...

Хорошая у Вас пейзажная лирика! Понравилась.

Вероника Ромашкина   25.04.2018 19:40     Заявить о нарушении
Люблю природу!
Поэтому и стихи пишутся!

Лариса Гапеева   26.04.2018 09:36   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.