Я кахаць нiколi не пакiну!
Позірк мой адну цябе шукае.
Што рабіць у рукі ні вазьму, -
Думка зноў вакол цябе вітае...
Ехаць ці не ехаць ў чужы край?
Што нам прынясе тая дарога?
Ты зайдзі, хоць сэрцам прывітай,
І не ушчувай за вершы строга!
Бо яны ўсе пісаны табе!
Ты мой крытык шчыры і дарадца,
Ты ў шчасці мне як і ў журбе
Моц даеш, з жыццём каб разабрацца.
На агеньчык ты зайдзі ка мне,
Запалю я сьвечку ці лучыну!
Бо, павер, цябе нават у сне,
Я кахаць ніколі не пакіну!
Свидетельство о публикации №115081109442