За сялом мяцелiца
Гурбаў намяло.
Пагуляць мяцеліца
Выйшла за сяло.
Там ёй воля вольная,
Там раскоша ёй.
І жыццё раздольнае
Кружыць над зямлёй.
Быццам бы шалёная,
Плача і пяе.
Ёй зіма сцюдзёная
Згінуць не дае.
Ужо дзень мяцеліца
За сялом мяце.
Белай пенай сцелецца,
Не прайсці нідзе.
А яшчэ і хваліцца,
Што дарог няма.
І камусьці жаліцца
На яе зіма.
Дужа разгулялася...
І мяцеліць так,
Што яе, здавалася,
Не спыніць ніяк.
Свидетельство о публикации №115081105678