Жаночы дзень

Зямля прачнулася ад сну,
Зноў сустракаючы вясну.
А з ёю надышла і дата-
Жаночы дзень-Жанчыны свята.
І кожны раз у свята гэта
Усё светлай радасцю сагрэта.
Такой душэўнай цеплынёю
І незвычайнай дабрынёю.
І падарункаў, кветак шмат,
І кожны святу шчыра рад.
Шмат цёплых слоў і віншаванняў,
Усмешак шчодрых, пажаданняў.
І абавязак усіх мужчын
Павіншаваць сваіх жанчын.
Любімых, сціплых і руплівых,
Такіх прывабных, слаўных,мілых.
Прыгожых вельмі і шаноўных,
Пяшчотных, чулых і цудоўных,
Заўсёды добрых, клапатлівых,
Жаданых, верных і цярплівых.
У гэты дзень у цэлым свеце
Ярчэй, здаецца, сонца свеціць.
І аддае зямлі святло
І першае вясны цяпло.
Са святам, з цёплаю вясною!
Жыццё хай казкаю зямною
Напоўніць ваша існаванне,
І мары здзейсняцца, жаданні.


Рецензии
Прекрасный праздник - Женский День 8 Марта!
А помните детскую песенку, Лариса?

Сегодня мамин праздник, сегодня женский день!
Я знаю, мама любит гвоздику и сирень.

Зимой гвоздики нету, сирени не достать...
А можно на бумаге цветы нарисовать!

Прибью картинку эту над маминым столом,
И маму дорогую поздравлю с Женским Днём!

Очень мило! Спасибо!

Вероника Ромашкина   25.04.2018 21:50     Заявить о нарушении
Спасибо!
Помню,Вероника!

Лариса Гапеева   26.04.2018 09:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.