Сенненшчына родная мая
Слаўная бацькоўская зямля,
Сонечная, светлая, цудоўная,
Сенненшчына родная мая!
Край мой незвычайны і дзівосны,
У прыгожай, казачнай красе.
Дзе шумяць так ціха, мірна сосны,
Вецер хмельны пах з лугоў нясе.
Дзе ў палях купаюцца ўзгоркі
У ласкавых водсветах зары.
Дзе гараць у небе чыстым зоркі
І спявае раніца ў бары.
Дзе азёры ціхія, крыніцы,
Гаманкія, звонкія лясы.
Дзе гуляюць у далях бліскавіцы
І цвітуць на ўзлессі верасы.
Сенненшчына, мой куток радзімы,
Мірная, шчаслівая зямля!
Ва ўсім свеце толькі ты адзіны,
Толькі ты-і лепшага няма!
Я жыву і дыхаю табою
І ніколі не змагу забыць.
Веру, што заўсёды над зямлёю
Сонца будзе мірнае свяціць.
Свидетельство о публикации №115081105314
Вы, Лариса, прекрасно описали все красоты Вашей родной земли.
Леса, луга цветущие, пригорки, залитые солнцем, озёра, родники.
Пусть всегда цветёт Сенненшчына, и пусть небо над ней будет мирным!
Вероника Ромашкина 24.04.2018 18:40 Заявить о нарушении