Вальс к нашей серебрянной свадьбе
Шчыра дзякую Уладзіміру Гайдуку за мелодыю,падказкі, а асобна- за незвычайна прыгожае выкананне гэтага вальса!!!
Сыплецца,кружыцца жоўтае лісце,
Восень балюе з халодным Дажджом.
Успамінае,як былі калісьці:
-Я прыгажуняй, а ты - юнаком.
Ты ,мой каханы,зусім не змяніўся,
Толькі маршчынкі пад вочы ляглі.
Часу няспыннаму ты не скарыўся,
Найпрыгажэйшы з усіх на Зямлі!
Прыпеў:
Помніць юнацтва вясновага саду
Танец кахання сэрцаў дваіх,
Вальс залаты пасярод лістападаў
Вечны, узнёслы, ён ТОЛЬКІ ДЛЯ ІХ!
Дождж успамінае,як Восень-дзяўчына
Жоўтыя косы свае распляла,
Шалем пакрыла пагоркі,лагчыны,
Золатам сцежкі ўсе заліла.
Зараз рыжынкі каханай цалуе,
Быццам юнацтва вяртаецца зноў,
Позіркм лашчыць,пяшчотай мілуе.
Іх абдымае КАХАННЕ без слоў.
Прыпеў:
Помніць юнацтва вясновага саду
Танец кахання сэрцаў дваіх,
Вальс залаты пасярод лістападаў
Вечны, узнёслы, ён ТОЛЬКІ ДЛЯ ІХ!
Як счараваныя,у думках лунаюць,
Неяк збянтэжана ў вочы глядзяць,
Мокрае лісце нагамі чапляюць
І не стамляюцца вальс танцаваць...
Прыпеў:
Помніць юнацтва вясновага саду
Танец кахання сэрцаў дваіх,
Вальс залаты пасярод лістападаў
Вечны, узнёслы, ён ТОЛЬКІ ДЛЯ ІХ!
Свидетельство о публикации №115081007536