Залатая восень

Якое хараство ўсё гэта!
Якая восень залатая!
Яна прыгожая такая
З прыходам"бабінага лета".
Тады ўсім яна здзіўляе.
А наваколле ўсё якое!
А лісце, лісце залатое!
І прыгажэй ужо не бывае.
А восень-казка незямная.
Яна з вялікаю ахвотай
Дыван паслала з пазалотай,
І доўгі, ні канца ні краю.
Сама ўсюды рассыпае
Лісты, як тыя залацінкі.
Малюе слаўныя карцінкі,
І цуд вакол сябе стварае.
Навокал ціха, цёпла, міла,
І сонца ёй дапамагае,
Цяплом апошнім сагравае,
Такая ўлада ў ім і сіла.
І трэба восені старацца,
Каб зберагчы імгненні тыя,
Дні незвычайна залатыя,
Каб доўга імі любавацца.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →