Вяртаецца лета

Лета зноў вяртаецца да нас,
Сонечнае,цёплае,сухое,
Часам незвычайнае такое,
І красой здзіўляе кожны раз.


Звонкае і яркае яно
Ажыўляе нівы,луг,палеткі.
Божа,як цвітуць чароўна кветкі,
Цеплынёй сагрэтыя даўно.


І ад зіхатлівага святла
Так утульна,добра і прыгожа.
І ўсюды шырыня,раскоша,
І прывольна дыхае зямля.


Столькі гэты дзіўны летні час
Тоіць светлых,радасных імгненняў.
І цудоўных,шчырых захапленняў,
Што прыходзяць з летам зноў да нас.


Рецензии
Это о приходе лета или о бабьем лете, не поняла.

Но, зато каждое слово произнесла вслух
и даже на вкус ощутила, как колоритна белорусская мова...
:)) :)) :))

Вероника Ромашкина   21.04.2018 19:05     Заявить о нарушении
Это о приходе лета!
Спасибо,что читаете!

Лариса Гапеева   22.04.2018 14:29   Заявить о нарушении