Абаронцу Айчыны
На варце міру, цішыні,
Каб над зямлёй свяціла сонца,
І ззялі зоркі ў вышыні.
Смяяліся шчасліва дзеці
І снілі казачныя сны.
Каб на квітнеючай планеце
Ніколі не было вайны.
Вартуе мір...І робіць справу
Не дзеля выгады якой,
Не напаказ і не за славу
Ён беражэ зямны спакой.
Насмерць стаяць за край свой будзе,
Па-здрадніцку не кіне строй.
Каб толькі мірна спалі людзі,
Сустрэне смерць ён, як герой.
Хай год змяняецца за годам,
У небе сонца не зацьміць.
За мір і шчасце ўсіх народаў
На варце зноў салдат стаіць.
Стаіць адважны абаронца,
Каб людзі ў радасці жылі.
І каб ішло жыццё бясконца
На мірнай, сонечнай зямлі.
Свидетельство о публикации №115081002630