Подых восенi
І цёплай адышло расой,
Адразу восень захацела
Зямлю здзівіць сваёй красой.
Таму і сыпле залацінкі
На кучаравыя лясы
І ўплятае павуцінкі
У косы дрэвам для красы.
І непрыкметна ходзіць гаем,
Дубравай ціхай, борам тым.
І так старанна засцілае
Сцяжынкі лісцем залатым.
У дзень бязветраны, пагожы,
Каб зноў сагрэлася зямля,
Дыван дзівосны і прыгожы
Пад ногі кінула яна.
Тады калоссем адшумела
У ціхіх, стомленых палях.
І на галінках дагарэла
Пладамі спелымі ў садах.
Ах, восень, восень залатая,
Прыйшоў твой незабыўны час!
Звычайна добрая такая
Прыходзіш з вераснем да нас.
Свидетельство о публикации №115081002439
Жюр22 04.03.2017 16:02 Заявить о нарушении