Успомнiм...
Урачыстая і памятная дата.
Успомнім тых, хто не прыйшоў з вайны,
Усіх пайменна, кожнага салдата.
Успомнім тых, хто мужна ваяваў
За родны край, за шчасце і свабоду.
І хто жыцця свайго не шкадаваў
І да канца служыў свайму народу.
Успомнім тых, хто ў складаны час,
У грозную, ваенную гадзіну,
Зямлю збярог ад ворага для нас
І, як герой, загінуў за Радзіму.
А нехта ў няволі паміраў
І зажыва быў спалены ў печах.
Ды на калені нізашто не стаў,
Каб жыць застацца ў сэрцах чалавечых.
І тых успомнім, хто пад шквал агню
Ішоў наперад, столькі меўшы волі,
Каб зноў вярнуць мір, сонца, цішыню,
Каб вораг не таптаў зямлі ніколі.
І тых, хто зведаў на шляху сваім
Нялёгкую, суровую дарогу.
І хто вярнуўся з той вайны жывым,
Падараваўшы свету Перамогу.
Успомнім! Нам нікога не забыць,
Бо памяць не дае ніяк спакою.
Яна ў сэрцах нашых будзе жыць,
Пакуль жывём мы на зямлі з табою.
Свидетельство о публикации №115081002208
Светлая и памятная дата!
Вспомним всех, кто не пришёл с войны!
Поимённо каждого солдата!
Очень понравилось и в тему - скоро ведь 9 Мая, День Победы!
С уважением,
Вероника Ромашкина 26.04.2018 18:29 Заявить о нарушении