Сын Сенненшчыны
Мацюшову Аляксею Дзмітрыевічу,
ураджэнцу Сенненшчыны, прысвячаецца
Загінуў на Смаленшчыне герой,
Там пахаваны, там яго магіла,
На той зямлі прыняў апошні бой,
У тым баі і куля падкасіла.
Ён тройчы быў паранены ў баях,
Выходзіў не аднойчы з акружэння.
Абраў сабе адзіны верны шлях,
Суровы шлях - Радзімы вызваленне.
Натхняў байцоў на подзвігі заўжды,
Ніколі не пакінуў поля бою.
Населеныя пункты, гарады
Абараняў у баях любой цаною.
І камандзірам смелым, мужным быў,
На поле бітвы з чэсцю ён загінуў.
Радзіме да апошніх сіл служыў,
Таму і памяць вечную пакінуў.
Благаславёна будзе хай яна,
Благаславёна моц яе і сіла,
Свяшчэнная бацькоўская зямля,
Такіх сыноў якая нарадзіла.
Свидетельство о публикации №115081001934
И верных сыновей земли русской, и верных сынов земли белорусской,
и украинцев, и татар, и евреев, и мужественных сынов многих других земель...
Слава Богу, на то была Его воля, чтобы они нас закрыли своими жизнями...
Вечная им благодарность потомков!
Вероника Ромашкина 04.05.2018 20:53 Заявить о нарушении