Краса восенi

Восені мілай краса
Ціха на дол ападае.
У сонечным бляску раса
Жоўтае лісце купае.
Маўчыць у задуменні бор,
Свеціцца ад пазалоты.
Гэта цудоўны ўбор
Дзіўнай царыцы-прыроды.
Кружыцца лісце, ляціць,
Быццам мяце мяцеліца.
Мяккім святлом зіхаціць,
Золатам чыстым сцелецца.
Папрыгажзлі лясы
Ад светлай у небе просіні.
Рассыпана столькі красы,
Што не сабраць яе восені.


Рецензии
Красиво и нежно

Жюр22   07.03.2017 18:08     Заявить о нарушении
С благодарностью!
И теплом!

Лариса Гапеева   07.03.2017 18:23   Заявить о нарушении