Гаспадарыць лiстапад

Лістапад зноў гаспадарыў,
Усё зрабіў як мае быць.
Цэлы месяц уладарыў,
Думаў, што б яшчэ зрабіць.
Распрануў кусты і дрэвы,
Агаліў да самых ног.
Восені паслухаў спевы
Каля сцішаных дарог.
Бачыў, як прастор знямелы
Рвуць, сякуць на часткі зноў
Моцныя дажджу струмені
З дапамогай злых вятроў.
Ён агледзеў луг і поле,
Далягляды голых ніў.
Потым па сваёй жа волі
На замок зямлю закрыў.
І стаміўся нечувана,
Зразумець не мог ніяк:
Усё ж чаму зіма так рана
Падавала яму знак.
Нездаволены, сварыўся,
Паказаў і нораў свой.
Напаследак сам згадзіўся,
Што пара ўжо на пакой.


Рецензии
Господствует Листопад, с ним и Ветродуй, с ними Дождехлёст.
Здесь же Седой Туман, Желтотравье, Голоногие Дерева.
И совсем близко за ними Первоснежье...


Вероника Ромашкина   19.04.2018 22:08     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.