Белы снежань

Белы-белы снежань...
Снежыць,снежыць,снежыць...
Снежная пароша...
А вакол прыгожа!
Белыя прасторы,
Белыя ўзоры,
Белыя палі...
Снегу на зямлі!
Вецярок павее-
Белая завея
Кружыць і мяце,
Не прайсці нідзе.
Белыя сцяжынкі,
Белыя галінкі,
Белыя кусты,
Белыя масты.
Тут заўжды прыволле,
Снежнае раздолле...
І прыгожа тут,
Быццам нейкі цуд!
Разгуляўся снежань,
Усё снежыць,снежыць.
Стала зноў зіма
Казкаю сама.


Рецензии
Снежная пороша столь пригожа...
Побелели все поля, снегу рада земля...
Хозяйкою белой зима ловко управляется сама...
И метелям такое раздолье, замели и деревню, и поле...
Зимняя нежность, сказочная снежность...

Вероника Ромашкина   19.04.2018 12:27     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.