Верце!
Людзям, верыць,як сабе.
Якой мерай будзеш мерыць,
Той адмерыцца табе.
Верце ў цеплыню людскую,
У дабро душы,святло.
Верце ў справядлівасць тую,
Што ў свеце знішчыць зло.
Верце ў чыстае сумленне,
Верце ў міласэрнасць слоў.
Верце ў мудрае рашэнне,
Што надзею верне зноў.
Верце - шчасце не ў славе,
Тут была-і ўжо няма.
А ў карыснай,добрай справе,
Знойдзе слава ўсіх сама.
А жыццё не просіць многа:
Трэба Чалавекам быць.
І ў сэрцы з верай у Бога
На зямлі сумленна жыць.
Свидетельство о публикации №115080902312
И поэтому стихи у Вас с верой в красоту человеческой души
и с верой в высшую справедливость...
Вероника Ромашкина 21.04.2018 17:21 Заявить о нарушении
Счастливых Вам жизненных дорог,Вероника!
И удачи!
Лариса Гапеева 22.04.2018 14:52 Заявить о нарушении