Цвiце язмiн
О,божа,хараство якое,
Таемнае і незямное!
І ты ў чароўным царстве,дзе
Так казачна язмін цвіце.
Цвіце язмін,цвіце язмін...
Стаіш,глядзіш і немагчыма
Узяць і проста прайсці міма.
Прыгожа так...І ты адзін...
Заваражыў душу язмін.
Цвіце язмін, язмін цвіце...
А водар хмельны,свежы,чысты,
Такі магічны,духмяністы,
Чаруе і п`яніць цябе,
У мары светлыя вядзе.
Язмін цвіце,цвіце язмін...
Ах,чарадзей,што вытварае:
Узяў у палон-не адпускае.
І будзіць у сэрцы ўспамін...
Тады таксама цвёў язмін...
Цвіце язмін,цвіце язмін...
А на душы так добра,светла.
І ты яшчэ раз непрыкметна
У бок яго свой позірк кінь.
О,божа,як цвіце язмін!
Свидетельство о публикации №115080902056
и посмотрела, что значит по-белорусски язмiн - жасмин(!).
Очень белопенно у Вас цветёт жасмин - совсем заневестился...
Здорово! Понравилось.
Вероника Ромашкина 21.04.2018 18:12 Заявить о нарушении
Приятно получить такой отклик!
Лариса Гапеева 22.04.2018 14:45 Заявить о нарушении