Пара рабiнавых начэй
Пад вечар раптам пацямнела.
Апошні сонечны прамень
Схаваўся некуды нясмела.
Гром недзе гучна забубніў,
Узяў і неба адкрыў хмарам.
І лівень як з вядра паліў,
Зноў абмываючы абшары.
Пара рабінавых начэй,
Калі так лупіць навальніца.
І тысячы маланак-змей,
І слепіць неба бліскавіца.
Калі грымотамі гудзіць
І наваколле ўсё калоціць.
Яно трасецца і дрыжыць
І ў зямлі ратунку просіць.
Якое дзіва, што зямля
Прымала гэту навальніцу.
І не баялася яна
У бездань ночы праваліцца.
Здаецца ўсё чароўным тут,
У навальнічным тым прыволлі.
Пара,падобная на цуд,-
Начэй рабінавых раздолле.
Свидетельство о публикации №115080901727
Всегда перед грозой такая духота, что некуда деваться.
Даже засмеялась, как прочла, что гром забубнил...
Очень понравился образ маленьких молний-змеек.
Ещё красивый образ - земли, не боящейся в бездну ночи провалиться...
Вероника Ромашкина 18.04.2018 10:28 Заявить о нарушении