Не са мною...
Быць можа, хачу я пабачыць цябе,
З табою пабыць, хоць хвілінку, напару,
Пачуць гукі сэрца твайго ля мяне.
Чаму мне не спіцца ўначы гэтай цёмнай,
Чаму не магу я спакойна ляжаць,
Таму што на сэрцы ляжыць адна думка:
Чаму мы не можам усход сустракаць.
Я ведаю, недзе, у цёмным пакоі,
Таксама як я, ты не можаш уснуць,
І думкі твае ходзяць-бродзяць гурбою,
Спакою табе ўсё ніяк не даюць.
Чаму мы не разам у нашым каханні,
Хто дасць мне адказ на пытанні мае,
Чаму без цябе я ізноў засыпаю,
Калі над зямлёю ўжо сонца устае.
Прабач, не хацеў я цябе патрывожыць,
А словы самыя зляцелісь у радкі,
Быць можа ад суму, ад суму з таскою,
Што зноў не са мною прачнулася ты.
Свидетельство о публикации №115080901141
Сярожа 09.08.2015 20:47 Заявить о нарушении