Кастрычнiк

Кастрычнік засыпаў лістотай
Паркі, дарогі, двары.
І лесам прайшоўся з ахвотай,
Яго распрануў без пары.
Паслухаў мелодыю ветру,
Не тая яна зусім.
Халодным  дыхнуў паветрам-
І стала няўтульна ўсім.
Ужо і надвор`е псуецца,
Цярушыць дождж зацяжны.
Злуецца кастрычнік, злуецца,
Часам нервуе ажны.
Па-свойму наводзіць парадак,
Кожны праверыць куток.
А потым яшчэ ў дадатак
Закрые зямлю на замок.
Ён ходзіць, злуецца, нервуе,
Усё яму, усё не так.
Даўно на зямлі ўжо пануе
Злой восені яўны знак.


Рецензии
Какая красота, Лариса

Жюр22   01.03.2017 17:53     Заявить о нарушении
Это про октябрь!

Лариса Гапеева   01.03.2017 17:56   Заявить о нарушении
Я понял, что про осень

Жюр22   01.03.2017 17:57   Заявить о нарушении