Красуе лiпень
Зацвітаюць ліпы.
Ужо паспела лета
Абысці паўсвету.
Прыпякае сонца,
Далягляд бясконцы.
Неба ў блакіце,
Ветрык спіць у жыце.
Яркія палеткі-
І ўсюды кветкі.
І блішчаць расінкі-
Чыстыя слязінкі.
Пахне луг чаборам,
Рэха ходзіць борам.
Светлыя крыніцы,
Водар медуніцы.
У лугах рамонкі,
Жаваранак звонкі.
Васількоў узоры
У жытнёвым моры.
Ліпень,ліпень,ліпень...
Пахнуць мёдам ліпы.
Жыта каласуе,
Ліпень зноў красуе.
Свидетельство о публикации №115080706998