Развiтанне з летам
Ціха крочыць роснаю сцяжынкай.
І плыве над вольнаю зямлёй
Лёгкай непрыкметнай павуцінкай.
Сад ніяк не можа ўзняць галін,
Бо цяжарны спелымі пладамі.
Гронкамі даспелымі рабін
Дагарае лета між лістамі.
Меншымі становяцца ўжо дні,
Ночы прыбаўляюць хутка ў часе.
Той раскошнай,мілай цеплыні
Лета ўжо не мае ў запасе.
І туман стаў засцілаць палі,
Слаўся мяккай коўдраю сівою.
І дыханне цёплае зямлі
Халадзіў празрыстаю расою.
Непрыкметна лета адышло,
Усё было ў нямым расчараванні.
Толькі сонца цёпла абняло
Шчодрую зямлю на развітанне.
Свидетельство о публикации №115080706730
К зиме готовится земля моя...
Туманно становится, утрами прохладно,
а красок меньше не становится.
Яблоки зреют, другие плоды, рябина красуется, калина краснеет.
Август и сентябрь - самые плодоносные месяцы...
Вероника Ромашкина 21.04.2018 17:00 Заявить о нарушении