Мы i зоркi

Люблю глядзець на зоркі вечарамі,
Яны нам дораць яркае святло.
І доўгімі халоднымі начамі
Зямлі нясуць далёкае цяпло.

Гляджу на зоркі-думкі пра зямное...
Ці так жывём, ці правільна жылі...
Пра наша чалавечае, святое,
Людское прызначэнне на зямлі.

Гараць прыгожа зоркі ва ўсім свеце,
Падобны ў чымсьці зорачкам і мы.
Яны вось толькі ярка ў небе свецяць,
А людзі свецяць ярка на зямлі.

Сагрэецца ад іх цяпла планета...
Ці свецім так мы, каб зямлю сагрэць,
Як зорачкі заўсёды робяць гэта,
Каб над зямлёю ярка ім гарэць.

Свяціць, як зоркі, у жыцці нам трэба,
Прыгожа, светла, зорна, ярка жыць.
А каб яны гарэлі вечна ў небе,
Старацца на зямлі дабро тварыць.


Рецензии
Очень нежно, как песня, мне понравилось

Жюр22   01.03.2017 17:00     Заявить о нарушении
Хорошо,что понравилось!
Рада!

Лариса Гапеева   01.03.2017 17:10   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.