Мяцелiца
Не ступіш за парог.
Снег сцелецца і сцелецца,
І не відаць дарог.
Зямля ператвараецца
У беласнежны дым.
На момант усё хаваецца
І прападае ў ім.
Занесена,завеяна,
Мяцеліца мяце.
І снегам усё засеяна,
І вецер зло гудзе.
Віхурыцца і снежыцца,
Не бачна і двара.
Гуляй,мяці,мяцеліца,
Пакуль твая пара!
Свидетельство о публикации №115080704169
Гуляй, мети, Метелица, пришла твоя пора!...
Роскошная метелистая зима получилась у Вас, Лариса!
Понравилось.
Вероника Ромашкина 21.04.2018 19:02 Заявить о нарушении