Лета
Ходзіць у сукенцы новай.
Зноў у квяцістай хусцінцы,
Хваліцца полю абновай.
Сонейка нівы ўсмешкай
Лашчыць, цяплом сагравае.
Лета ідзе па ўзмежку,
Кветкі паўсюль рассыпае.
Вее з палёў медуніцай,
Сенам і свежым чаборам.
А каля чыстай крыніцы
Птушкі спяваюць хорам.
Крылы ўзносяць прасторы,
Лета...Навокал раскоша.
Ветрык у жытнёвым моры
Нават схавацца не можа.
Зямля цеплынёй сагрэта,
Купаецца ў свежасці рос.
Ходзіць сцяжынкамі лета
З вялікім ахапкам дзівос.
Свидетельство о публикации №115080702436
то густо и весело зеленеет - в июле,
то расцвечивается красками от созревших плодов - в августе.
Лето благословенное для всех хорошо - и для птиц, и для зверей, и для людей.
Вероника Ромашкина 19.04.2018 21:21 Заявить о нарушении