Школьная ранiца

Я люблю, як раніца прачнецца,
Забяжыць у школу незнарок.
Празвініць званок...А з ім пачнецца
Самы лепшы ў жыцці ўрок.
Селі, засяроджаныя твары,
Светлы бляск праніклівых вачэй.
Паляцелі думкі, словы, мары,
Закружылі ў радасці надзей.
Як прыемны гэтыя імгненні,
Як прыемны гэты цуд жыцця!
Тут адкрыцці, пошук, захапленні,
Нараджэнне шчасця, пачуцця.
Хай спасцігнуць зноў законаў вечнасць,
Каб дарогай правільнай ішлі.
Зразумеюць хай, што чалавечнасць-
Важная каштоўнасць на зямлі.
Школу зноў разбудзіць раніцою
Радасны, гарэзлівы званок.
Я заходжу ў клас, і зноў з табою
Сустракаю раніцу, урок.


Рецензии
Школьные годы чудесные...
Очень понравился стих и как Вы спешите на урок...

Спасибо школе, учителям и, вообще жизни, за те уроки, которые мы получили!

Всех благ, радостей и милостей от Бога!

Вероника Ромашкина   21.04.2018 18:56     Заявить о нарушении
Благодарю!

Лариса Гапеева   22.04.2018 14:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.