Вясна

Зноў вясна...І ў разлівах купаюцца далі,
Пацягнулася ў спячцы зімовай зямля.
Дні пяшчотнымі, цёплымі, светлымі сталі,
І ўздыхнула з палёгкай у полі ралля.

Цёплым водарам зноўку дыхнула паветра,
Палілася цудоўная музыка сноў.
Да галінак вясна дакранулася ветрам-
Загучала вясенняя песня лясоў.

Зноў вясна...Адкрываецца лік на імгненні,
Сонца дорыць блакіту прамень залаты.
А яна ў прыгожым і новым адзенні
На далонях разгладжвае дрэвам лісты.

Зноў вясна...І лагодным становіцца вецер,
Зноў вясна! Зноў вясна! І так хочацца мне,
Каб ніколі-ніколі на ўсім белым свеце
Не прыходзіў канец гэтай дзіўнай вясне.


Рецензии
Пусть на всей земле будет вечная весна!...
Прекраснейшее пожелание, но мы будем скучать по снегам и морозам.

Проснулась земля от зимней спячки и
вдохнула всей грудью этот пьянящий аромат весны.

И солнышко разглаживает тёплой ладошкой на деревьях клейкие юные листочки.

Зазвучала музыка пробуждения - прилетели хор певчих птах
и запел гимн жизни, застучали по крышам дожди,
завели свою симфонию тёплые ветра...
Радуйтесь все - снова весна!!!

Вероника Ромашкина   18.04.2018 10:39     Заявить о нарушении
Пусть весна радует нас!

Лариса Гапеева   18.04.2018 20:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.