Родны кут
Мой родны кут, мая зямля!
Куток жаданы, сэрцу мілы,
У свеце лепшага няма.
Я так люблю твае прасторы
І неабсяжнасць спелых ніў.
А як мігцяць расінкі-зоры,
Як быццам хто іх запаліў.
Ты даражэй за ўсё на свеце,
Тут столькі згадак, таямніц.
А як тут ярка сонца свеціць
У люстра чыстае крыніц!
Тут непаўторнасць красак лета,
На кожным кроку адкрыццё.
Хацела б я аддаць за гэта,
Калі спатрэбіцца, жыццё.
Душа не можа памыліцца,
Не можа здрадзіць сэрца тут
І на хвіліначку забыцца
Пра родны, мілы, слаўны кут.
Свидетельство о публикации №115080701661