Чаромха
Завяла ў чаромхавыя сны.
І забрала ў палон пры гзтым
Незвычайным водарам вясны.
Зацвіла чаромха, закружыла,
Зноў у марах да яе бягу.
Прыгажосцю так прываражыла,
Адысці б - ды толькі не магу.
Пападаеш раптам на імгненне
У казачны чаромхавы той цуд.
І стаіш уся ў захапленні,
Адчуваеш, хораша як тут.
Пах чаромхі галаву дурманіць,
Цягне нейкай сілаю сюды.
Далямі чаромхавымі маніць
І заве няведама куды.
Зацвіла чаромха, як на дзіва,
Закідала квеценню ўвесь май.
І цябе, прыгожы і адзіны,
Мой цудоўны і чароўны край.
Свидетельство о публикации №115080606147
Всё весной цветёт без ложной скромности.
И черёмуха, изысканная невеста, и сирень,
дорогая подружка невесты, и другие цветы
и кустарники, тоже гости на весенней свадьбе.
Вот сегодня шла и смотрела - нет ли цветочков мать-и-мачехи.
Уже обнажились и прогрелись лужайки. Но что-то пока не видно.
Вероника Ромашкина 15.04.2018 18:31 Заявить о нарушении