Пра жыццё

Што табе жыццём даецца,
Усё з табою застанецца.
Беражы ў сэрцы і шануй.
Усякае ў жыцці бывае...
Час праходзіць-усё мінае.
Аб былым ніколі не шкадуй.
І не ўсё ў жыцці ўдаецца,
І з цябе яно смяецца.
Ты жыві і толькі не сумуй.
Хто з жыццём не змог паладзіць,
Сам за ўсё даўгі заплаціць.
Не судзі іх строга і даруй.
І ад зайздрасці зласлівай,
Здрады,подласці жахлівай,
Чэрствасці ты сэрца ўратуй.
Хай надзея дае сілы,
Узляцець памогуць крылы.
Ты на лёс свой толькі не крыўдуй.
Запалі на шчасце свечы
І жыві па-чалавечы.
Перамогу над жыццём святкуй.
Будзе светлаю дарога,
Не пакіне Бог нікога.
Толькі веру ў жыццё мацуй.


Рецензии
Душевные, замечательные стихи, Лариса, мне понравились!

Жюр22   24.03.2020 11:32     Заявить о нарушении
Рада,что понравилось!

Лариса Гапеева   24.03.2020 13:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.