Мiр

Мір-гэта сонца, святло,
Чалавечага сэрца цяпло.
Светлая з`ява зямная,
Добрая справа людская.
Мір-гэта заўтрашні дзень,
Вясёлкавы яркі прамень.
Цёплае роснае ранне,
Спеў салаўя на світанні.
Мір-гэта неба ў блакіце
І васількі ў спелым жыце,
Ціхае плёсканне хваляў
І чысціня сініх даляў.
Мірныя нівы, палеткі,
У лузе духмяныя кветкі.
Зачараваны спакой
І цішыня над зямлёй.
Хай будзе мір ва ўсім свеце,
Шчасце на нашай планеце,
Блакітным і чыстым неба-
І больш нічога не трэба.
Мір зберажом і планету,
Зямлю прыгожую гэту,
Якая раем завецца
І дзе дзяцінства смяецца.


Рецензии
Хай будзе мір ва ўсім свеце,
Шчасце на нашай планеце,
Блакітным і чыстым неба-
І больш нічога не трэба.

Самые важные слова Вы сказали, Лариса!

Пусть будет крепкий мир во всём свете,
Счастье на нашей планете!
Под голубым небом давайте жить дружно!
И больше ничего не нужно!

Вероника Ромашкина   21.04.2018 18:47     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.