Ветэранам

Каторы год святкуем Перамогу,
Святкуем са слязамі на вачах.
Спазналі і нягоды, і трывогу,
І дзень, які тым порахам прапах.

Баляць яшчэ, не загаілісь раны
Той ненажэрнай, жудаснай вайны.
Ідуць па плошчы нашы ветэраны,
У медалях і ордэнах яны.

Свабоду, шчасце нам заваявалі,
Падаравалі сонца і спакой.
Зямлю абаранілі, адстаялі
Адвагаю і мужнасцю сваёй.

І хочацца ім пакланіцца нізка
За баявы, геройскі подзвіг іх.
І разам пастаяць ля абеліска,
Загінуўшых успомніць і жывых.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.