Не думай, што сказаць народу...
Не думай, што сказаць народу.
Скажы аб тым, пра што маўчаць
стары, знявераны і горды.
Калі ж надумаў абвяшчаць
ты ад імя народа мары,
спярша паслухай -- што крычаць
падлеткі, вязні і базары.
Яшчэ паслухай камяні.
крыжы і зоркі на пагостах.
Прароч – і толькі не кляні! –
няма народаў з лёсам простым.
Свидетельство о публикации №115080509602
Юрий Игнатюк 28.08.2015 10:19 Заявить о нарушении