Заснула на руках пакуты...
Распятым – воля.
Гнеў – раскутым.
Заснула на руках пакуты.
…Якія цяжкія снягі…
Не вырывай. Не варушы.
Надзеі – крылы.
Яве – сходні:
зляціць крумкач, мудрэц халодны,
на апусцелы крыж душы.
Свидетельство о публикации №115080509399