Смак малачаю

Нiбы прыкусiла лicток малачаю --
горыч знячэўку лягла на губы.
Радасць мая, што блiжэй да адчаю,
усё праходзiць. Шкада, як згубiм.

Крыўдуем -- ад болю. Крыўдзiм -- ад болю.
Знаю -- не верым адно другому.
Шчасце маё, што блiжэй да нядолi --
што ж адпускаеш мяне дадому?


Рецензии