Я Вас кахаю, смейцеся!..

Музейны пах пажоўклае паперы…
Ішла зіма – у лёс наш, у дамы…
І думкі ледзянелі, як і мы --
Баглаі без любові, і без веры.

Так доўга прамаўлялі нешта ў зале,
Што рыбінай хацелася на дно…
А Вы, зачырванеўшыся, сказалі:
-- Я Вас кахаю… смейцеся!.. даўно…

Музей. На два бакі сусвет і вечнасць.
Са сцен багоў абліччы. Поплеч мы.
Тры дні да календарнае зімы.
І меней ад таго -- да чалавечай.

27.11.2013 – 26.07.15


Рецензии