Мая вечнасць
Што ўзнікла той ранняй вясной.
І бруяць мае думкі крыніцай,
Што цячэ каля сцежкі лясной.
Мае мары – маленькія птушкі,
Што ляцяць у прастору нябёс.
Шлях-гасцінец з ружоваю стужкай –
Гэта выбраны Богам мне лёс.
Мае песні – той спеў салаўіны,
Што ў блакіце нябёсаў чуваць.
Прыгажосць беларускай краіны
Будзе сэрца заўжды памятаць.
Свидетельство о публикации №115080504982