Слоу анiякiх не трэба

Ты, мусiць, з'явiуся з дажджу
Цi з яснага, зорнага неба.
Я слова табе не скажу,
Бо слоу анiякiх не трэба.

Iмгненне вясёлкай ты быу
I ззяу на бязмежнай прасторы
Усмешку ты мне падарыу,
I знiк, як карабель у моры.

Ты выйшау, напэуна, з азёр,
Бо свецяцца вочы блакiтам.
Твой голас, як спеу салауя
Што зычыць любоу з дабрабытам.

Прыйшоу ты з асеннiм лiстом,
А, можа, з'явiуся са снегам?
Нi слова ты мне не сказау,
Бо слоу анiякiх не трэба.


Рецензии
Цікава. Ёсць настрой, ёсць думка, ёсць вобраз. І больш слоў аніякіх не трэба.

Юрий Игнатюк   09.08.2015 20:25     Заявить о нарушении