Мiру мiр
Вясёлка звонкая, прастор.
І нівы ціхія, палеткі,
Лугоў расквечаных узор.
Такія чыстыя крыніцы,
Гаі і светлыя лясы.
Вясёлыя ўначы зарніцы,
Палёў жытнёвых каласы.
І дыяменты яркіх зорак,
Нябёсаў сінь у вышыні.
Такі ласкавы адвячорак,
У вокнах свецяцца агні.
Зноў неба над зямлёй смяецца,
І вабіць казачная шыр.
А гэта мірам усё завецца...
Хай будзе ў свеце міру мір!
Свидетельство о публикации №115080407176
Мы с Вами ещё понимаем, насколько нужен миру мир.
А современное поколение как будет это понимать?
С уважением и пожеланием быть миру на нашей земле всегда!...
Вероника Ромашкина 18.04.2018 09:56 Заявить о нарушении