Жыццё-высокая проба

Жыццё-імгненне,не вечнасць,
Яго трэба ярка пражыць.
Маленькая недарэчнасць
Можа з дарогі збіць.
І важна скрозь ружы і церні
Шлях свой жыццёвы прайсці,
Каб выйсці з халоднай цемры
І месца пад сонцам знайсці.
Ні перад чым не спыняцца,
Сумленнем сваім даражыць.
Заўсёды за праўду змагацца,
Рашучым,настойлівым быць.
І абыякавасць,чэрствасць
У сэрца сваё не пускаць.
Бо подласць,бесчалавечнасць
Нельга нічым апраўдаць.
Не трэба шукаць выгоды
Хавацца ад лёсу ў цень.
З карысцю і дні,і годы
Пражыць быццам радасны дзень.
Жыццё-высокая проба,
А выбар за кожным з нас.
Ці правільна мы яго зробім,
Пакажа,магчыма,час.


Рецензии
Тонкое, душевное стихотворение, Лариса, мне понравилось

Жюр22   03.03.2017 16:14     Заявить о нарушении
Спасибо,Юрий!

Лариса Гапеева   03.03.2017 16:26   Заявить о нарушении