Якое шчасце...

Якое шчасце, што няма вайны...
Яна несправядлівая і злая,
Яна злачынная, смяротная, ліхая.
Якое шчасце, што няма вайны.

Якое шчасце, што няма вайны...
Жыццё на момант рух свой не спыняе,
Яно цвіце, красуе, не змаўкае.
Якое шчасце, што няма вайны.

Якое шчасце, што няма вайны...
Над гэтым чыстым, казачным прасторам
Узыдзе сонца зноў на змену зорам.
Якое шчасце, што няма вайны.

Якое шчасце, што няма вайны...
І над Радзімай неба ў блакіце,
І васількі цвітуць у спелым жыце.
Якое шчасце, што няма вайны.

Якое шчасце, што няма вайны...
І між людзей любові сонца свеціць,
І край шчаслівы, мірны, вольны ў свеце.
Якое шчасце, што няма вайны.


Рецензии
Какое счастье, когда нет войны...
Жильё не горит, люди не гибнут...
Можно спокойно жить, любить и растить детей...

Вероника Ромашкина   25.04.2018 18:59     Заявить о нарушении
Это самое великое счастье!
Пусть будет мир на земле!

Лариса Гапеева   26.04.2018 09:42   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.